Вы тут

Дзейнасць

Дзяржаўнае аб'яднанне па меліярацыі зямель, водным і рыбнай гаспадарцы «Белводгас» (скарочаная назва - ДА «Белводгас») з'яўляецца аб'яднаннем дзяржаўных i iншых юрыдычных асоб.

  Аб'яднанне знаходзіцца ў падпарадкаванні Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

  Месца знаходжання Аб'яднання: 220029, г, Мінск, вул. Камуністычная, 11, к.519.

   Асноўнымі задачамі Аб'яднання з'яўляюцца:

  • ажыццяўленне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне праектавання, будаўніцтва, эксплуатацыі меліярацыйных сістэм і асобна размешчаных гідратэхнічных збудаванняў;
  • арганізацыя выканання дзяржаўных і рэгіянальных праграм па меліярацыі зямель, эксплуатацыі (абслугоўванню) меліярацыйных сістэм і асобна размешчаных гідратэхнічных збудаванняў, а так жа работ па заяўках сельскагаспадарчых арганізацый, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак і іншых заказчыкаў;
  • вядзенне дзяржаўнага ўліку меліярацыйных сістэм і асобна размешчаных гідратэхнічных збудаванняў;
  • ажыццяўленне вытворча-гаспадарчых функцый, накіраваных на рэалізацыю адзінай дзяржаўнай эканамічнай, тэхнічнай і тэхналагічнай палітыкі ў галіне арганізацыі праектавання, будаўніцтва і эксплуатацыі (абслугоўвання) меліярацыйных сістэм, і асобна размешчаных гідратэхнічных збудаванняў сельскагаспадарчага прызначэння, рыбнай гаспадаркі на паверхневых водных аб'ектах рэспублікі;
  • ажыццяўленне тэхнічнага нагляду за выкананнем будаўнічых работ, эксплуатацыяй (абслугоўваннем) меліярацыйных сістэм і асобна размешчаных гідратэхнічных збудаванняў, а таксама за будаўніцтвам аўтамабільных дарог і аэрадромаў, мастоў, эстакад і пуцеправодаў ў адпаведнасці з заканадаўствам;
  • ажыццяўленне ва ўстаноўленым парадку функцый заказчыка па будаўніцтву, у тым ліку праектавання і эксплуатацыі (абслугоўванню) меліярацыйных сістэм, асобна размешчаных гідратэхнічных збудаванняў і прылад;
  • арганізацыя прыцягнення знешняга фінансавання для правядзення тэхнічнага пераўзбраення і мадэрнізацыі вытворчасцей;
  • правядзенне адзінай эканамічнай, тэхнічнай і тэхналагічнай палітыкі ў арганізацыях-удзельніцах Аб'яднання.

Дзяржаўныя інтэрнэт-рэсурсы